Фільм прысвечаны беларускаму першадрукару і асветніку Францыску Скарыну. У загадкавай і чароўнай атмасферы ці то яві, ці то сну, Францыск Скарына сустракае ноччу дапытлівага ільва, які ўмее гаварыць. Скарына адказвае на пытанні разумнай жывёлы, і такім чынам распавядае пра сваё жыццё.